СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 8)
Праз агароды, праз платы
… Я бег да Мыша праз закінуты мертвы і непрыбраны своечасова агарод. Невялікія, амаль карлікавыя, пладовыя дрэвы раслі на ім там-сям. Палівальны зялены шланг быў кінуты прама пасярод агарода.
Недзе пачуўся выбух разарваўшагася снарада. Не блізка. Мо ў кілометры ад нас.
Падзяліўшыся на дзве групы: я з Мышом, а Б(уры) з Р(ыгорам); мы ішлі да чырвонага двухпавярховіка праз агароды, а хлопцы пайшлі да нашай машыны, каб перагнаць яе туды ж.
Мыш чакаў мяне пад вінаградам, завешаным старымі анучамі. “Так дроны менш заўважаць яго”, – патлумачыў сабе я.
– Чуеш дрон? – запытаў у мяне Мыш, калі я апынуўся побач.
Я прыслухаўся:
– Не, зараз не чую.
Мыш рушыў далей. Я за ім.
Керамічнай чарапіцай тут, у Бахмуце, былі, часам, накрыты нават гаражы. Ад прылетаў яна часткова зляцела з даху аднаго з іх і ляжала на зямлі побач.
Мыш пачаў выпрабоўваць на трываласьць сетчаты плот, які аддзяляў нас ад чырвонага двухпавярховіка. Плот вытрымаў.
– Недружалюбныя суседзі, – пажартаваў я пра надзейнасьць плота між суседнімі ўчасткамі.
Зноў недзе выйшаў снарад.
– Мыш, можа (я) там драўляны паламаю, – прапанаваў я і пабег да драўлянага плота у 15 метрах ад нас.
На від трывалы, драўляны плот пасля двух ўдараў нагі паў у сваей апошняй бойцы, не вытрымаўшы цяжар цела Куся.
– Мыш, ёсьць! – паклікаў я Мыша, падымаючыся з зямлі.
Па садовай трапінцы я выйшаў на падворак патрэбнага нам двухпавярховіка.
Насустрач мне выбеглі дзве маленькія чорныя сабачкі. Адна з іх не магла разабрацца ці віляць мне хвастом ці бараніць тэрыторыю, таму, на ўсялякі выпадак, адзін раз неўпэўнена цяўкнула.