СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 9)
“ЛЮДЗІ”
На ганку чырвонага двухпавярховіка сядзелі тры каты: амаль увесь чорны з белым на пысачцы і грудцы, бела-шэры і рыжа-белы. Яны сядзелі ля самой дзверы і насалоджваліся цёплымі сонечнымі прамянямі, такімі рэдкімі ў зімовыя дні.
Трэці сабачка, такі ж чорны, як і папярэднія два, імкліва збег з ганка адразу пасля майго з’яўлення.
“Дзіўна, чаму іх тут так шмат?” – падумаў я, ідучы да брамы адчыніць Р(ыгору) і Б(ураму) калітку.
Чорны сабачка зноў зацяўкаў, паджымаючы хвост.
Азірнуўшыся на вуглу дома, я кінуў Мышу:
– Паспрабую адчыніць (калітку)!
Прайшоўшы праз развешаную на вяроўках для сушкі бялізну, я падыйшоў да брамы і паспрабаваў адчыніць калітку. Не атрымалася. Яна была зачынена на замок.
Я выглянуў праз пралом побач з каліткай у бетонным дэкаратыўным плоце: Р(ыгор) і Б(уры) стаялі за брамай. Яны спакойна маглі б ўжо даўно пералезьці праз гэты праем унутр.
– Сюды, – паклікаў я іх.
– Здесь написано “Люди”, – сказаў Р(ыгор), стоячы за брамай.
Падыйшоў Мыш. Ен пачаў адкрываць саму браму – яна, аказваецца, была закрыта толькі на засаўку.
– Проходи, – сказал Мыш хлопцам, расчыніўшы браму.
Тыя нясмела ўвайшлі:
– С той стороны написано люди, – паўтарыў Р(ыгор).
– Я думаю тут наўрадці хтосьці жыве ў такім месцы (у франтавой зоне), – выказаў думку я.
– Поверь: если будешь искать надпись “КОРРЕКТИРОВЩИК”, бл*дь, – его тут нет, – суръезным тонам не то пажартаваў не то разставіў кропкі над “і” Мыш.
Я засмяяўся і мы ўсе разам пайшлі да ганка. Р(ыгор) быў ужо там.
Дзвер адчынілася і на парозе ўзнікла жанчына сярэдняга ўзросту.
Цяпер лагічная цэпка ў маей галаве склалася: тры сабакі, тры каты на ганку, развешаная на вяроўцы бялізна і надпіс “Людзі” на браме – варыянт, што жыхары не так даўно і тэрмінова з’ехалі адпаў сам сабой са з’яўленнем гаспадыні дома.
Дом аказаўся жылы.