Смешны выпадак з ЦЫНАМОНам
Шукаў я на Лук’янаўскім рынку ў Кіеве ЦЫНАМОН. Не ведаў што гэта. “Нейкая вычурная прыправа”, – думаў я. Таму шукаў і знайшоў прадаўца прыпраў.
Да яго, у павільёне, стаяла чарга.
– У вас ёсьць цытрамон? – запытаўся я па-памяці незнаемую мне назву прыправы. І… памыліўся. Гэта было бачна па рэакцыі прадаўца (дарэчы, ен быў азіятскай знешнасьці) і пакупнікоў.
– Мы таким не торгуем, – з усмешкай адказаў ен, пазіраючы на мяне так, быццам бы спрабуюцы зразумець жартую я ці суръезна пра “цытрамон”.
– Выбачаюся,”ЦЫНАМОН”, – “падгледзеўшы” па лістку календара выправіўся я.
– Не, нету, – адказаў прадавец.
– Вам корица нужна! – здагадалася жанчына за мной.
– Не, цынамон патрэбен. Вось ён, так выглядае, – паказаў я ей фота. – Па-украінску называеца “цинамон”.
– “Цинамон” – это корица по-латыни, – выправіла мяне жанчына.
– Тут напісана што па-украінску “цинамон”, – не здаваўся я.
Жанчына залезла ў інтэрнэт.
– Да, два варианта есть по-украински – и “кориця” и “цинамон”, – падвяла высновы жанчына.
– Вам корицу палочкой или толченую давать? – запытаўся ў мяне прадавец.
– А у вас палачкай есьць? То цудоўна – давайце палачкай! – зрабіў выбар я.
– А вам для чего? – запытала ў мяне жанчына.
– Для фота, – адказаў я.
– Тогда можете и палочкой взять. А если для приправы, то лучше толченую, потому что намучаетесь палочку толочь, – падзялілася досведам яна.
– С вас 15 гривень, – сказаў мне прадавец.працягваючы ў пакеціку палачку ЦЫНАМОНА.
– Вазьміце 20. Здачы не трэба, – разлічыўся я.
– Ви білорус!? – запытаўся ў мяне па-ўкраінску мужчына, які купляў спецыі перада мной.
– Так, – адказаў я.
З добразычлівым і адначасова задаволеным выглядам на твары ад таго, што яго здагадка пра маю нацыянальнасьць падцвердзілася, мужчына выйшаў.
“Як тут не здагадаешся, хто я, калі размаўляю па-беларуску”, – падумаў я на ягоную задаволенасьць, трымаючы ў руках ЦЫНАМОН. – “А добразычліва адрэагаваў на беларуса, бо ўбачыў, што вайсковы.”