Рускі свет у Літве
гісторыя 2: “EIK Į SAVO NAMUS!” (“Едьте к себе домой!”)
частка 2\2: “Батька-лукашенко”
Ён нешта прамармытаў па-расейску наўмысна прайшоўшы бліжэй ля нас.
Спыніўся каб прыслухацца да мовы на якой мы размаўлялі (Мы з Любай размаўлялі па-беларуску, украінец па-украінску, ягоная жонка палова-на-палову то па-ўкраінску, то па-расейску).
Жонка літоўца спрабавала адвесьці яго ад нас.
– Sveiki, – па-літоўскі павітаўся я.
– Едьте к себе домой! – выкрыкнуў літовец 1970 года нараджэння (як потым агучыў ён).
– Кто ты такой, чтобы командовать нам? – абурыўся я ватнай рэакцыі літоўца, перайшоўшы на расейскую мову (па-беларуску я размаўляю з беларусамі і ўкраінцамі: літоўцы не павінны і не ўсе разумеюць нашу мову, а літоўскай пакуль не валодаю я).
Літовец пачаў крычаць зноў:
– Я литовец. Вы на моей земле! Что вы тут забыли!? Правильно БАТЬКА-ЛУКАШЕНКО делает с вами! ЕДЬТЕ К СЕБЕ ДОМОЙ!
– Па-літоўску! – запатрабаваў я, які не разумее літоўскую мову, але з асабістага досведа ведаючы, што тыя з літоўцаў, хто, хай і не карыстаецца штодня, але ведае літоўскую мову з большай верагоднасьцю не ватнікі.
– “EIK Į SAVO NAMUS!” – крыкнуў у адказ літовец, які, як аказалася на маё здзіўленне, валодаў літоўскай мовай.
Жонка ўжо ўцягвала мужа ў накірунку ў якім яны ішлі да гэтага.
Было зразумела, што гэты літовец лукашыст. Але як ён ставіцца да пуціна заставалася загадкай. Таму я моцна крыкнуў:
– Жыве Беларусь! Слава Украіне! Смерць кацапскім акупантам!
– О, Украина? – здзівіўся літовец. – Слава Украине! Я поддерживаю Украину, – дадаў ён.
У мяне адбыўся разрыў шаблону. Такая сумесь поглядаў сустракаецца значна радзей.
Мы яшчэ пэўны час на эмоцыях высвятлялі пазіцыі.
Падчас чаго я перайшоў на мат, у тым ліку ў бок лукашэнкі, якога літовец лічыў “добрым хозяином”, які “сохранил государственные предприятия”, і не разумеў “чего вам не хватает”. Да мардабоя не дайшло, бо літовец не праяўляў фізічную агрэсію, нават негледзячы на тое, што пры блізкім кантакце ад яго чуўся перагар.
У сярэдзіне размовы ён выбачыўся перад украінцамі.
А ў канцы размовы, ён ужо пачаў пераабувацца “не всё так однозначно” і наконт лукашэнкі.
Жанчына-літоўка (жонка літоўца) напрацягу ўсяго канфлікта захоўвала нейтралітэт. Не ўмешвалася. І, нават, ветліва ўсміхалася нам, нібы моўчкі выбачаючыся за мужа.
Літоўская пара сыйшла.
Мы яшчэ трошкі паразмаўлялі з украінцамі, якія нечакана трапілі ў такую прыгоду ў Вільні. Абняліся на развітанне.
Скончыўшы, нарэшце, запальваць свечы мы пайшлі з Любай дадому, па дарозе заўважыўшы на плоце амбасады ля паліцэйскай будкі аб’яву-запрашэнне ад рэжыму да літоўцаў з прапановай наведваць Беларусь па безвізу (на фота).