СПГ-9. Двухгадзінныя курсы ад ўкраінскіх “сапожнікаў” (аповед 3)Практычнае навучаннеПасля тэорыі пер…

СПГ-9. Двухгадзінныя курсы ад ўкраінскіх “сапожнікаў” (аповед 3)
Практычнае навучанне

Пасля тэорыі перайшлі да практыкі.

Сапог ужо быў усталяваны на пазіцыі. Арыентыр і ягоныя каардынаты вызначаны. Мне проста заставалася ўвесьці іх у Крапіву на сваім планшэце і пазначыць там жа параметры снарада і тэмпературу. Вецер мы ігнаравалі. Так вучылі нас украінцы.

Зарадзіўшы сапог, мы чакалі каардынаты варожай цэлі ад украінскага дроншчыка. І вось нам іх перадалі па рацыі.

Я разлічыў на крапіве наводкі прыцэла. Самастойна навёў сапог на цэль. Украінскі “сапажыст” праверыў мяне па Крапіве і пераглядзеў параметры на прыцэле. Усе было правільна. Заставалася толькі націснуць спуск.

– Выстрал! – крыкнуў я і, трошкі замешкаўся, не адразу намацаўшы яе знізу (бо звычайна я гэтага не раблю), націснуў гашэтку спуска.

– Спостерігай! – перадаў інфармацыю дроншыку ўкраінец.
– Переліт 50 метрів, – быў адказ праз секунд двадцаць.

Я падвеўся механічным “ўзроўнем” на 5 рысак (50 метраў). Выставіў гарызантальны і вертыкальны ўзроўні на прыцэле. Паўтарыў стрэл. Было пападанне. Куды я трапіў – не ведаю. Бо дроншчык па рацыі не паведамляў падрабязнасьці пра цэль – толькі каардынаты і вынікі стральбы.

Пасля мяне надыйшла чарга Воскара. Яго вынік быў прыкладна такі ж як і у мяне.

Мы падзякавалі ўкраінцаў за навучанне, пакінуўшы ім яшчык снарадаў – заўседы неабходная на вайне рэч. І выехалі назад на базу – у наш Часоваярскі склеп.

Такім чынам мы, дзякуючы Мышу і ўкраінцам-“сапажыстам”, выявілі тры недахопы, якія былі ў нашай працы з сапагом:
– ЗАЎСЕДЫ неабходна сумяшчаць рыскі на корпусе прыцэла (нават Г(ідра) быў здзіўлены, што прапусціў гэта – яму ўкраінцы пра рыскі нічога не казалі);
– З ДАКЛАДНАСЬЦЮ да 1,5 метраў вызначаць пазіцыю сапага і арыентыра (неабходна набыць GPS-трэкер);
– НІКОЛІ (альбо толькі ў выключных выпадках) не карэгаваць агонь з сапага пехотай.