Мыш карэгуе наш сапог (частка 2/3)
Мы даведваліся вынікі толькі праз перамовы Мыша з нашым сапагом, якія дублявала мая рацыя.
Першы снарад паляцеў з нашага сапага. Ен разарваўся з вялікім пералетам і значна лявее ад будынка з рускімі (метраў 150-200 пералет і метраў 100 лявее).
Другі снарад разарваўся яшчэ далей ад дома, чым першы.
Мы слухалі перамовы. І я літаральна балеў за наш разлік сапага, як іншы балее за сваю любімую футбольную каманду. Кожны недакладны стрэл я ўспрымаў на свой рахунак. Бо гэта быў і мой разлік сапага. Мае хлопцы з якімі я працаваў.
А вынікі былі не суцяшальныя.
Не ведаю колькі стрэлаў было зроблена ўсяго. Я задаў гэтае пытанне на днях Р(ыгору), якога выпадкова сустрэў на кіеўскай базе (бо звычайна ен у франтавой зоне) – ен адказаў 5-6.
На тое самае пытанне Ваяр, які зараз у Варшаве, адказаў: 8 снарадаў.
Мая памяць чамусьці мне малявала 10-12 снарадаў.
Ваяр, даведаўшыся што колькасьць снарадаў мне патрэбна для напісання кнігі, запытаўся: “А якая розніца: 5 ці 10?”
“Як якая!” – здзівіўся я. “Калі 5 снарадаў міма, то не так сорамна, а калі 10, то ўжо неяк прыкра атрымоўваецца”.
Мяркую,што варыянт Р(ыгора) (5-6 снарадаў) бліжэйшы да рэчаіснасьці. Бо якраз супадае з бачаннем Ваяра – 8 (якраз такая колькасьць і будзе, калі да лічбы Р(ыгора) дадаць тры снарады, што сапог выстраліў падчас карэктыроўкі Мыша з другога паверха. Ваяр жа не ведаў як мы карэгавалі агонь і адкуль, таму назваў агульную колькасьць выпушчаных тады снарадаў.
Але вяртаюся да карэгоўкі, за якой мы тады сачылі з заміраннем сэрца, чакаючы,што вось менавіта гэты снарад патрапіць у рускіх.