Параненне Ваўкалака і В(ала) (аповед 2)
Куля ў легкім і сэрца, якое спынілася
Раніцай, каля 8 гадзін, рускія штурмавалі пазіцыі.
Бой быў сляпы лабавы, літаральна з адлегласці 15-20 метраў у лесапаласе з хмызняком. Ад украінцаў ужо потым паступіла інфармацыя, што ў тым баю байцы батальёна «Волат» разам з украінцамі знішчылі каля 26 акупантаў. Два ўкраінскія байцы, якія таксама бралі ўдзел у тым баі, загінулі.
Ваўкалак атрымаў параненне. Куля прабіла грудную клетку, лёгкае, зламала два рабры, пашкодзіла дыяфрагму і спынілася каля пячонкі. Падчас эвакуацыі ў Ваўкалака на 40 секунд спынялася сэрца.
Гэта было вельмі цяжкае раненьне. Шмат у чым Ваўкалак абавязаны жыцьцём баявому парамэдыку В(алу), які аказаў яму першую дапамогу і кантраляваў сытуацыю да апошняга, быўшы параненым сам.
В(ол) таксама быў паранены. Калі ен перадаваў “Ваўкалака” “Север”, то сказаў ей:
– У мяне нешта ў сьпіну па датычнай трапіла, няма часу глядзець.
І…вярнуўся на пазіцыю.
“Ён нават ня быў бледным — актыўны, жвавенькі, толькі на вопратцы плямка крыві невялікая”, – распавядала потым Север. І ўжо толькі потым у тры гадзіны дня (пасьля раненьня а 8-й раніцы) В(алу) зрабілі здымак.
Здымак выявіў, што гэта не аскепак, як меркавалі першапачаткова, а куля. Яна зайшла ў грудную клетку, практычна наскрозь прабіла правае лёгкае і засталася. Пры гэтым у яго нічога не балела, ніякіх прыкмет пнэўма- або гемотораксу. Да здымка ён аказваў дапамогу сваім, бегаў. Нават папрасіў зьезьдзіць на базу, сабраць рэчы і адпачыць.
А потым высьветлілася, што гэта куля.
Я бачыў каску В(ала), патрушчаную куляй па кромцы. Па пашкоджаннях было бачна, што куля ішла, калі В(ол) знаходзіўся ў пазіцыі лежачы.
Увесну, пасля шпіталя, Ваўкалак і В(ол) вярнуліся на баявыя ў Бахмут.