Бахмут. Люты.
Працоўныя будні
аповед 23
Бабуля ля крамы
Каля 12 гадзін дня 11 лютага 2023 года, праз 15 хвілін пасля развітання з Золкіным, наш пікап спыніўся на стаянцы ля супермаркету “Сім’я” у Краматорску.
Хлопцы пайшлі ў краму за цыгарэтамі і невялікімі заказамі ад пабрацімаў.
Мне асабліва нічога не было патрэбна набываць, але таксама пайшоў у краму.
На лаве, стаяўшай на ўваходзе, сядзела бабулька гадоў 80-ці. У левай руцэ яна трымала маленькі далікатны кій. Правая рука ляжала на невялікім пакеце з прадуктамі, набытымі ёю ў краме.
Дзень выдаўся сонечны. Такіх шмат было ў лютым таго года. Вочы бабулі былі амаль заплюшчаны ад яскравых сонечных прамянёў. Ад яе сыходзіла нейкая добрая, ледзь не біблейская (хаця я і праваслаўны атэіст) аўра. Яна быццам нікуды не спяшалася. Атрымоўвала асалоду ад такіх маленькіх, здавалася, дробязей як добрае надвор’е ў апошнім перыядзе свайго доўгага, мабыць цікавага, жыцця.
Я ўспомніў верасень 2022-га , калі выпадкова ўбачыў паведамленне на тэлефоне ўкраінскага пенсіянера ў Кіеве з мізэрнай сумай пенсіі. І захацелася дапамагчы гэтай бабулі.
У той жа час я не хацеў ставіць яе ў няёмкі стан сваёй прапановай: што вам набыць? Я проста пайшоў у краму і набыў ёй прадуктаў на свой густ.
Набываючы прадукты, я ўлічвай, што іх вага не павінна быць занадта вялікай (бо бабуля не данясе дадому) і ў той жа час хацелася набыць тое, што яна магла хацець, але не дазвалялі фінансы.
Так, у маім пакеце аказаліся фрукты, чырвоная рыба, нешта яшчэ: агулам на 1 200 грывень (чацвертая частка пенсіі таго украінскага пенсіянера з восені 2022).
Я выйшыў з крамы.
– Дазвольце вас пачаставаць, – звярнуўся я да бабулі па-беларуску (як звяртаўся да ўсіх украінцаў за рэдкім выключэннем з мірнымі на нулі), ставячы побач з ёй на лаве свой пакет з прадуктамі.
Бабуля быццам бы і не здзівілася. Падзякавала. Я не распрошваў яе аб ейным жыцці, не распавядаў пра сябе. Часу на гэта не было.
Мы з хлопцамі селі ў машыну і паехалі ў зваротны шлях – у Часовы Яр.
З машыны я спрабаваў сфоткаць бабулю. Ужо тады з’явілася думка апісаць выпадак з ёй і мае адчуванні. Але тады мяне стрымала, што гэта будзе ўспрынята як рэч, зробленая напаказ. Фота захавалася. А зараз прыйшоў час і апісаць гісторыю, звязаную з бабулькай на ім.
(На фота: незнаёмая бабулька ля супермаркету “Сім’я” у Краматорску, 11 лютага 2023)
25 верасня 2024, Вільня