Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 21″И. МИНАЕВЪБАХМУТЪ” 10 лютага 2023 а сёмай гадзіне ранку наш са…

Бахмут. Люты.
Працоўныя будні

аповед 21

“И. МИНАЕВЪ
БАХМУТЪ”


10 лютага 2023 а сёмай гадзіне ранку наш сапог ужо быў выстаўлены на пазіцыі “Жыгуль”.

Мы з Ваяром затапілі буржуйку і пачалі чакаць каардынаты цэлі ля рацыі.

Дровы былі на сыходзе і я пайшоў шукаць іх па суседніх падворках. Нажаль, амаль нічога не было. Альбо мясцовыя, альбо вайсковыя ўсё разабралі для ўласнага сугрэву.

Прыходзілася выкарыстоўваць усё тое драўлянае, што магла перапрацаваць на дровы наша слабенькая акумулятарная піла.

Дарэчы, мірных тут ужо амаль не было. Лінія фронта на сённяшні дзень была ў 1,5-2,5 км адсюль, прычым як з усходу, так і з поўначы. Адзін раз мы бачылі праходзячымі па вуліцы міма “нашага” дому жанчыну і мужчыну гадоў 30-ці. Прыгажосьць жанчыны ўжо відавочна была сапсавана злоўжываннем алкаголю. Жылі яны ў хаце на іншым баку вуліцы праз некалькі двароў ад нас. І мы гадалі на іх конт – з якой мэтай яны засталіся, ці не зліваюць украінскія пазіцыі рускім.

Вайсковыя былі недзе побач. Адкрытых кантактаў з імі ў нас не было. Але недзе за намі працаваў мінамёт. Адзін дзень праехаў міма нас на нуль, адпрацаваў там па рускім і вярнуўся назад украінскі БТР. Праз пару гадзін ён узарвецца ля 5-іпавярхоўкі за 500 метраў ад нас. Магчыма ад расейскага FPV. Недзе за азярцом, у 800 метрах ад нас была пазіцыя нашых мінамётчыкаў.

Мы былі тут амаль як на летніку. Малалюдным і трошкі небяспечным.

У пошуку матэрыялу для дроў я трапіў на суседні двор. Дзверы дома нараспашку. У двары калодзеж. Побач з ім тоўстае спіленае галлё дрэў – тое што трэба за нейменнем лепшага. Сыраватае але што ёсьць.

Напіліў абрэзкаў для буржуйкі на колькі хапіла зараду акумулятарнай пілкі.

У гэты момант маю ўвагу прыцягнула старая керамічная чарапіца з адбітым краем. Яна ляжала на стопцы такіх жа старых керамічных чарапіц.

Ад іншых яна адрознівалася адбітым краем і надпісам на ёй па-стараруску: “И. МИНАЕВЪ БАХМУТЪ”.

Мне адразу ўспомніўся надмагільны крыж на магіле маёй прапрапрабабкі ў весцы Дамашэвічы, што пад Баранавічамі, з надпісам на старарускай мове на чугуннай таблічцы з датай пахавання – 8 снежня 1888 года.

Чарапіцы было больш за 105 гадоў. Колькі дакладна – я не ведаю. Але дакладна яна была выраблена да 1918 года – у гэтым годзе была скончана рэформа расейскай арфаграфіі, прыбраўшая, ў тым ліку, “ъ” на канцы слоў пасля зычных літар.

У мяне была думка ўзяць старую чарапіцу з надпісам як напамін пра гістарычныя падзеі, удзельнікам якіх я з’яўляюся. Але за ёй ішла думка – як яе перавозіць і захоўваць. Па-першае цяжкая і грувасткая, па-другое – далікатная.

Але мяне вабіў яе ўзрост, падзеі, час і месца знаходжання. Я пакінуў, забраў яе з сабой у якасьці сувеніра. Зрабіў фота з ёй у руках ля нашага сапага, марачы калі-небудзь выставіць яе як музейную экспазіцыю разам з гэтым фота з вайны.

Праз 10 месяцаў украінскія памежнікі на польскай мяжы з цікавасьцю і здзіўленнем пабачылі гэткі сувенір у маёй валізцы Але прапусьцілі з ім.

(На фота: Кусь трымае ў руках старую чарапіцу з надпісам “И. МИНАЕВЪ БАХМУТЪ”. Бахмут, пазіцыя “Жыгуль”, 10 лютага 2023)