СПГ-9. Воскар-наводчык (аповед 2 з 2)Ненабітая рукаНарэшце мы атрымалі загад працаваць. Я вылічыў на…

СПГ-9. Воскар-наводчык (аповед 2 з 2)
Ненабітая рука

Нарэшце мы атрымалі загад працаваць.

Я вылічыў наводкі прыцэла сапага па каардынатах цэлі і пачаў дыктаваць іх Воскару.

Воскар наводзіўся марудна. Нашага стрэлу з нецярпеннем чакаў украінскі дрон, які павінен быў карэгаваць агонь. Чакаў у паветры недзе там у раёне цэлі, высажваючы сваю батарэю.

Мыш па рацыі тарапіў нас са стрэлам. Ён не разумеў, што ні я, ні Воскар не былі наводчыкамі. Ведалі гтую справу, маглі наводзіцца, але звычайна не выконвалі яе. Гэта сказвалася на хуткасьці.

Не ведаю хто аддаў загад направіць палову нашага разліку – Д(жона), Ваяра і Б(учу) – прыкрываць снайпераў – але гэта была відавочная памылка, якая зараз сказвалася на хуткасьці нашай працы.

У Воскара-планшэтыста, не была набіта рука так, як у наводчыка-Ваяра, які пастаянна, ледзь не кожны дзень рабіў гэту справу. Я гэта разумеў і таму не тарапіў Воскара, хаця вельмі хацелася. Да таго ж было ўсведамленне, што спешка зараз толькі пагоршыць дакладнасьць стрэлу.

Я чакаў. Час ішоў і я разумеў, што мы вельмі марудна наводзімся. Але я стрымліваў сябе і не тарапіў Воскара.

У той момант я ставіў на першае месца дакладнасць стрэлу, а не колькасьць выпушчаных снарадаў.

Калі Воскар скончыў наводку, я хуценька пераправерыў ягоную працу, каб выключыць магчымую памылку. Гэта заняло не болей 5 секунд. Памылкі не было.

– Выстрал! – крыкнуў я Воскару.

Воскар націснуў на гашэтку і снарад гучна выляцеў у бок рускіх.

– Кабанчык у небе! – перадаў я па рацыі.

Мы не ведалі сваіх цэляў. Для нас гэта былі проста каардынаты. Па рацыі не перадаваўся від цэлі. У той дзень мы адпрацавалі па ім адносна добра.

Адзінае, што Мыш наракаў нам ужо ўвечары ў падвале Часовага Яру, што мы маглі б і хутчэй наводзіцца, каб зрабіць больш пострэлаў падчас палёту дрона.

Выснова, якую я зрабіў у той дзень: кожны баец павінен выконваць сваю працу. Ведаць, безумоўна, працу пабраціма па разліку (на выпадак ягонага паранення, смерці альбо іншага форс-мажора). Але рабіць тое, на што ўжо набіта рука. Бо, як паказаў гэты дзень, немагчыма хутка рабіць тое, што ведаеш толькі ў тэорыі альбо часта не практыкуеш.