Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 7Прылёт “града”Люты, 13-га. Я ў нашым часоваярскім склеп…

Бахмут. Люты.
Працоўныя будні

аповед 17
частка 7

Прылёт “града”


Люты, 13-га. Я ў нашым часоваярскім склепе.

Недзе на паверхні пачуўся блізкі і далёкія прылёты. Мне стала цікава што прыляцела і куды трапіла, таму я падняўся па лесвіцы на першы паверх і калідорамі пайшоў да выхаду на паверхню праз дальнія гаражы.

У вестыбюлі сустрэў О(мана). Ён быў адным з двух (другім быў Кос) нашых баявых карэспандэтаў з медыяслужбы палка Каліноўскага, якія выязжалі на нуль, робячы сваю справу пад абстрэламі, каб перадаць сусвету вайсковыя будні і працу беларускіх добраахвотнікаў.

О(ман) праз выбітае вітражнае шкло і сарваную ўзрыўной хваляй чорную светамаскіруючую плёнку вылазіў вонкі. Так, безумоўна, было хутчэй, чым выходзіць праз гаражы.

У яго была тая ж цікаўнасьць, што і ў мяне. Толькі мне было больш цікава пабачыць, а яму было больш цікава зафіксаваць і перадаць убачанае месца прылёта.

Праз невялікі парожак вялікага праёма з выбітай шыбай мы пачалі вылазіць надвор. Шкло хрусцела пад нагамі. Вялікія кавалкі яго ўсё яшчэ тырчалі з рамы, пагражаючы пашкодзіць нашае адзенне, а то і цела, мей мы неасцярогу аступіцца і пахіснуцца ў іх бок.

Адзіночны снарад ад града разарваўся ў двары нашага вучылішча нічога не пашкодзіўшы (хіба што яшчэ больш выбіўшы шкло ў вестыбюлі). Другі снарад разарваўся на сотню-другую метраў далей – на тэрыторыі суседняга прадпрыемства – адтуль падымаўся слуп чорнага дыма.

Мяне здзівіла практычная адсутнасьць варонкі на месцы прылёта. Толькі чорная гар на белым снезе ля самотнага дрэва і вялікія аскепкі корпуса снарада з лёгкага, падобнага на алюміній, сплава. Я хацеў захаваць сабе адзін з аскепкаў, але ён быў досыць вялікі і я не захацеў вазіцца з яго захоўваннем і перавозкай.

(Месца прылёту ў двары ПТВ, 13 лютага 2023, Часовы Яр. На заднім фоне корпус ПТВ у склепе пад якім базіраваўся батальён Волат палка Каліноўскага ўзімку 2023. Справа – вулічная драўляная прыбіральня, пабудаваная пасля з’яўлення праблем з цэнтральным водазабеспячэннем)