Калі беларускі ды беларусы асэнсавалі сябе не асобнымі адзінкамі, а народам, і што з гэтым рабіць далей — аб гэтым разважае філосафка, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях навукі і адукацыі Таццяна Шчытцова:
«Мы выйшлі на першы нядзельны марш як асобныя неабыякавыя грамадзяне, а вярнуліся з яго — як удзельнікі салідарнай дэмакратычнай супольнасці, імя якой — «беларускі народ». Народ — гэта катэгорыя не сацыялагічная, а палітычная. У артыкуле 3 Канстытуцыі РБ напісана: «Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ». 16 жніўня мы ўбачылі і ўсвядомілі, што мы і ёсць гэты народ. Што мы — разам.
Нядзельны марш 16 жніўня стаў паваротным момантам, які прывёў да новай актуалізацыі ідэі нацыі. У нас з’явіўся агульны клопат — сучаснасць і будучыня нашай краіны. <…> У катэгорыях палітычнай рэальнасці (існавання суверэннай дзяржавы Рэспубліка Беларусь) гэта <…> патрабавала ад нас сумеснага ўсведамлення сябе як нацыі. Прыкметай гэтага стала з’яўленне плакатаў з надпісам «Мы беларусы!», а таксама надзвычайная кансалідацыя беларускай дыяспары па ўсім свеце.
Каб зацвердзіцца і рэалізаваць сябе як «носьбіт суверэнітэту», беларускі народ — большасць грамадзян Беларусі — павінен асэнсаваць, што ён разумее пад беларускай нацыяй, нацыянальнымі інтарэсамі, нацыянальнай самасвядомасцю і гэтак далей. Цалкам відавочна, што пасля расійскага ўварвання ва Украіну гэтая палітычная задача стала яшчэ больш актуальнай. 16 жніўня 2020-га — гістарычная вяха, дзякуючы якой Мы — наш дэмакратычны рух — здабылі базавую палітычную суб’ектнасць, неабходную для прасоўвання нацыянальнай павесткі ў сучасных умовах».
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество