10 верасьня 1809 — нарадзіўся Аляксандар Рыпінскі (в. Кукавячына), беларускі этнограф, фальклярыст, паэт, пэдагог, гісторык, мастак-графік, друкар і выдавец; удзельнік паўстаньня 1830—1831 гг.
“Аднойчы, працуючы ў Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лёндане, я пачуў ад знакамітага беларусіста, брытанскага падданага Гая дэ Пікарды гісторыю пра тое, як ён сядзеў зь беларускім калегам доктарам філялёгіі Адамам Мальдзісам у адным зь мясцовых пабаў. За вокнамі ішоў абложны дождж, таму цёмнаскураму бармэну даводзілася наліваць наведнікам не па адным разе, што той рабіў чамусьці безь вялікага стараньня.
Пры чарговым паходзе да стойкі доктар Мальдзіс уголас зазначыў, што некалі ў гэтым доме жыў і друкаваў свае кніжкі беларускі паэт Аляксандар Рыпінскі і, калі б павесіць на будынку мэмарыяльную табліцу, кожны беларус, трапіўшы ў Лёндан, ушаноўваў бы славутасьць прыстойнай колькасьцю кухляў “Гінэсу” ці кілішкаў чаго мацнейшага. Бармэн прыкметна пажвавеў і неўзабаве вярнуўся з гаспадаром пабу. Першым ягоным пытаньнем было: колькі на сьвеце беларусаў?”
З артыкула Уладзімера Арлова сэрыі “Імёны Свабоды” – Аляксандар Рыпінскі
А. Рыпінскі быў адным зь першых, хто спрычыніўся дзеля разьвіцьця беларускай пісьмовай сыстэмы і замацаваў фанэтычны прынцып у беларускім пісьменстве
Рыпінскі быў першым аўтарам і выдаўцом, хто ўвёў ва ўжытак літару Ŭ — «у нескладовае» у лацінскім альфабэце — у беларускіх тэкстах у 1853-54 гг.
У архіве Рыпінскага захаваўся раньні рукапіс паэмы «Тарас на Парнасе» з указаньнем аўтарства Канстанціна Вераніцына
Пра чалавека які за сваё жыццё пабываў у Прусіі, Францыі, Англіі (вандравалі жа раней людзі), але вырашыў вярнуцца на радзіму чытайце па спасылцы ў wikipedia.
#мова #супермова #героі #рыпінскі #гонар #годна #1831 #Кукавячына