Падборка праектаў па гісторыі Беларусі з падкастамі і праграмамі

Вольны Захад інфа

Сённяшняя дата навяла на думку, што самы час зладзіць сёрфінг па гістарычных рэсурсах.

Сабралі праекты па гісторыі Беларусі.

Так склалалася гістарычна: падкаст кандыдаткі гістарычных навук Ганны Дзягель, якая проста пра складаныя ўніверсітэцкія тэмы гаворрыць з разумнымі людзьмі Ганны Дзягель. Таксама ў інстаграме, фэйсбуку і тыктоку.

Вусы Скарыны: гісторык Цімох Акудовіч пра супольныя старонкі беларускай і ўкраінскай гісторыі. Яшчэ больш гістарычных праграм шукайце на Белсат History.

“Радыё Свабода” друкуе новую кнігу Змітра Бартосіка “Забіць упалмінзага” — пра супраціў беларусаў савецкай акупацыі, русіфікацыі і калгасам. Ужо выйшлі 4 часткі.

Што стагоддзямі яднае Беларусь і Украіну? Гістарычны серыял ад “Будзьмы” з Кацярынай Ваданосавай.

Гісторыя за 5 хвілін: Першыя людзі на беларускай зямлі, Полацкае княства, памежжа і славяне ў праекце гісторыка Алеся Краўцэвіча.

Код Беларусі: Ларыса Геніюш, Напалеон Орда, Ігнат Дамейка, Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Эмілія Плятэр — праект пра нашыя гістарычныя постаці ад Адкрытага лекторыя.

Прамоўленая гісторыя Беларусі ХХ ст. — курс лекцыі для “Лятучага ўніверсітэта” ад гісторыкаў Аляксандра Смалянчука, Вольгі Івановай і  Андрэя Мастыкі.

Усяслаў Пашкевіч распавядае Годную гісторыю для кампаніі Годна, а таксама пра невядомы Мінск, антысавецкі супраціў, Янку Купалу і «брацкі народ» на сваім канале Тутэйшы Шляхціц.

Больш рэсурсаў у падборцы @historyja

І крыху класікі: “Гісторыя Беларусі за 5 хвілін”  — мульт ад «Будзьмы» з вакалам Памідорава і Вольскага і анімацыяй ад Юліі Рудзіцкай.

А дзе вы чытаеце пра беларускую гісторыю? Дзяліцеся ў каментарах!

#што_паглядзець

Белсат

«Аб’ядналі ў магілах і дэпартацыі»

17 верасня ў Беларусі ўлады прызначылі Дзень народнага адзінства.

Назваць святам гэты дзень не перашкодзіла ні тое, што аб’яднанне Заходняй Беларусі адбылося толькі 14 лістапада 1939 года, ні шматлікія ахвяры тых падзеяў.…