​​ Старонкі беларускай гісторыі, якія дапамагаюць асэнсаваць суверэнітэт беларускага народу— Калі за…

​​ Старонкі беларускай гісторыі, якія дапамагаюць асэнсаваць суверэнітэт беларускага народу

— Калі запытаць у беларуса, як называлася наша першая дзяржава, ён, хутчэй за ўсё, адкажа: Полацкае княства. Калі тое ж самае пытанне задаць украінцу, ён скажа: Кіеўская Русь ці проста Русь. Самае смешнае, што калі пра тое самае спытаць у расейца, адказ будзе ідэнтычным: Русь. Без аглядкі на тое, што ніякай Масквы тады яшчэ не існавала: на яе месцы ў 9-10 стагоддзях былі непралазныя балоты. А Ноўгарад (адзінае, што злучае тэрыторыі сучаснай Расіі з тагачаснай Руссю) быў выпалены дашчэнту Іванам Грозным праз 500 гадоў, — кажа вядучая Кацярына Ваданосава ў юцьюб-серыяле грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» пад назвай «Трызуб і Пагоня».

На канале ўжо ёсць некалькі серый, а вось спасылка на першую — шчыра раім паглядзець і падпісацца: https://youtu.be/6F-rG9jlcsk

Калі чалавек не ведае сваёй гісторыі, яго значна прасцей прымусіць верыць хлусне. Хлусне пра трыадзіны народ, пры мільёны лет сяброўства рускіх і беларусаў, пра адзінага саюзніка ў гэтым агрэсіўным свеце і гэтак далей.

Як даведацца пра гісторыю сваёй краіны? Разгортваць школьныя падручнікі? Не — зараз ёсць шмат праектаў, якія распавядаюць пра гісторыю Беларусі ў больш даступным фармаце. Да таго ж у беларускіх падручніках любяць утойваць непрыемныя для дыктатуры старонкі гісторыі.

#трызубіпагоня — гэта расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў ды ўкраінцаў ад грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і Кацярыны Ваданосавай.

@honestpeople_by @budzmaby
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество