YouTube выхаднога дня: гэтым разам шмат цікавага. Захоўвайце сабе пост — адным вечарам праглядаў ту…

YouTube выхаднога дня: гэтым разам шмат цікавага. Захоўвайце сабе пост — адным вечарам праглядаў тут не абысціся

Оперны спявак Ілля Сільчукоў на “жыццё-маліна”: як адмовіцца ад прэзідэнцкай стыпендыі, чаму культура небяспечная для сістэмы і ці патрэбны новы гімн Беларусі.

ТОК “Нашай Нівы” з пісьменніцай Святланай Курс — пра нутро беларускай вёскі, шаптух і вядзьмарак, мінскую багему і “рускі мір” у Беларусі.

Паэты і кампазітары — канцэрт, які мог адбыцца ў Беларусі яшчэ ў 2020 годзе, але не адбыўся. Чатыры сучасныя беларускія кампазітары напісалі музыку на творы пяці сучасных беларускіх паэтаў. Вынікам паўгадавой працы стаў гэты канцэрт.

“Вугал зроку”: стваральнікі кінафестывалю “Паўночнае ззянне” падзяліліся эксперыментальнымі праектамі, якія не ўвайшлі ў асноўны беларускі конкурс, але якія дакладна вартыя ўвагі. Сярод стужак — кароткаметражны фільм арт-праекта “Revolution”.

Андрэй Хадановіч, Марыя Мартысевіч і Ганна Янкута размаўляюць пра паэтычныя кнігі “Сарматыя” і “Канстытуцыя”. Чым канцэптуальная кніга паэзіі адрозніваецца ад простага лірычнага зборніка? Як у актуальнай паэзіі суадносяцца паэтычнае і палітычнае? Глядзіце і шукайце адказы разам з аўтаркамі.

Лекцыя ад мастака і акцыяніста Аляксея Кузьміча “Кола імітацыі: ад усмешкі да вечнага апакаліпсісу”. Аляксей распавядае, як яму прыйшла ідэя імітаваць тэрор (гаворка пра акцыю са штучным кактэйлем Молатава, у якім замест гаручай сумесі было малако) і як імітацыя працінае ўсю навакольную прастору.

Інтэрв’ю з Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам) на грузінскім канале Sova – пра тое, як гэта: ахвяраваць кар’ерай дзеля справядлівасці і што з яго творчасцю адбываецца зараз.

Стэндап на беларускай мове “Я спрабую” ад коміка Антона Дзюбайлы, які цяпер жыве ў Грузіі.

Гісторык Цімафей Акудовіч у эфіры перадачы “Обычное утро” расказвае аб тым, што аб’ядноўвае дыктатараў ХХ века: вельмі карысная размова, бо тое, што зараз пражываюць беларусы, ужо адбывалася ў гісторыі.

Максім Жбанкоў і Сяргей Календа сустрэліся ў праекце “Дамова”, каб паразмаўляць пра тое, ці мусяць беларусы адракацца ад усяго расійскага, як гэта робяць зараз ва Украіне.

Бонус: з’явіўся канал, які збірае ўсё лепшае, што робяць беларусы на YouTube.

#што_паглядзець
СІЛЬЧУКОЎ – як сысці ад рэжыма, Ла Скала, «Магутны Божа», новы гімн Беларусі, 500$ і адпяванне КДБ

Вітанкі з Бостана, гэта Мелказёраў, і ў нас новае @malina_by. Госць – магчыма, самы знакаміты оперны спявак Беларусі Ілля Сільчукоў. Мы паразмаўлялі аб тым, як спяваць гімн міліцыі на 100 гадоў, а потым адмовіцца ад стыпендыі Лукашэнкі, чаму Беларусі патрэбен…