Выдатны пісьменьнік, літаратуразнаўца, лексыкограф, пэдагог Максім Гарэцкі спрычыніўся да фармаваньня новае літаратурнае беларускае мовы ўсім сваім жыцьцём. Лічыў, што патрэбныя словы, у тым ліку для абстрактных паняткаў, трэба не пазычаць у суседзяў, а браць зь беларускіх гаворак. Увёў у актыўны ўжытак мноства словаў: усьведамляць, лучаць, пярэкрут ‘разварот, пераварот’, ёлкі ‘прагорклы’, нагбом, варыўня, амбарас ‘непакой’, кукобіцца ‘песьціцца’, даматур ‘дамасед’, болкі ‘аблокі’…
У аповесьці „Ціхая плынь“ расейскі настаўнік пакараў хлопчыка Хомку за вокліч „Да сьняданьня“ — перадражніваньне чужога незразумелага „До свидания“. У творах Гарэцкага мноства сюжэтаў і развагаў, зьвязаных зь лёсам беларускае мовы і моўнай дыскрымінацыяй беларусаў. Перачытвайма — ягоныя думкі актуальныя. У тым ліку наконт мовы выкладаньня ў школе.