Беларусы перакладаюць GTA San Andreas на беларускую мовуБеларусы пачалі перакладаць культавую гульн…

Беларусы перакладаюць GTA San Andreas на беларускую мову

Беларусы пачалі перакладаць культавую гульню Rockstar Games — Grand Theft Auto: San Andreas.

Аб гэтым паведаміў у Twitter беларускі праект па агучванні серыялаў «Кавярня»: «Як звычайна, усё пачынаецца з жартаў пад піўцо, а праз пару гадзінаў ты ўжо сядзіш са слоўнікам на crowdin».

Галоўнае, што кожны з вас можа далучыцца і дапамагчы перакладчыкам перакласці на беларускую мову тысячы назваў, дыялогаў і разнастайных тэкстаў гульні.

Дапамагчы распрацоўшчыкам перакладу можна тут

Дарэчы, нельга не адзначыць і плённую працу «Кавярні» па перакладзе на беларускую мову розных серыялаў. Усяго толькі за 6 месяцаў працы яны пераклалі на беларускую мову ўжо шмат эпізодаў серыялаў: Футурама, Гравіці Фолз, Нарута і Брыклбэры.

Паглядзець серыялы з якаснай беларускамоўнай агучкай, ну і вядома, падтрымаць праект можна тут — kaviarnia.site.

Навіна дасяжная на сайце

@motolkohelp