Стывен Кінг заключыў кантракт з выдавецтвам «Янушкевіч»Цяпер яго кнігі будуць перакладаць на беларус…

Стывен Кінг заключыў кантракт з выдавецтвам «Янушкевіч»

Цяпер яго кнігі будуць перакладаць на беларускую мову, а першая з іх павінна з’явіцца ў продажы ўжо сёлета. Пра гэта расказаў дырэктар выдавецтва Андрэй Янушкевіч.

«Цяпер сусветна вядомы пісьменнік — наш аўтар. Плануем выдаць як яго класічныя творы, так і найноўшыя. Выданне беларускіх перакладаў асабліва важна таму, што аўтар забараніў выдаваць свае творы ў Расіі. Гэта быў ягоны цвёрды адказ на ўварванне ва Украіну», — напісаў выдавец.

Якая менавіта кніга будзе першай перакладзеная на беларускую Янушкевіч не распавёў і запрасіў тых, хто хоча даведацца пра гэта, на кніжную выставу ў Беластоку ў пятніцу, суботу і нядзелю, дзе можна будзе спытаць пра гэта ў яго асабіста.