Полк Каліноўскага і іншыя беларускія добраахвотнікі працягваюць бараніць Украіну.
Не прайшло і тыдня з моманту аб’яўлення аб стварэнні рэзерву палка Каліноўскага на тэрыторыі Еўрасаюза, як ужо праведзены першыя трэніроўкі.
Баі ідуць на мяжы Расіі і Украіны: тут, тут, тут і тут.
Польшча ўвяла санкцыі супраць 365 асобаў звязаных з рэжымам лукашэнкі, у сувязі з пакіданьнем у сіле прысуду Анджэю Пачобуту: тут і тут.
Украіна ўвяла санкцыі супраць 19 беларускіх прадпрыемстваў.
Новым прэзідэнтам Латвіі стаў Эдгар Рынкевічс, якi працягвае падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі.
Украіна шануе памяць беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ад рук акупантаў: тут і тут.
У Варшаве стварылі мурал у гонар Міраслава Лазоўскага, які далучыўся да палка Каліноўскага і загінуў падчас баявой аперацыі.
У Брусэлі прайшоў шэраг мерапрыемстваў пад назвай «Беларускі Мартыралог».
У Еўрапейскім судзе паставілі на месца лукашэнкаўскіх “дэпутатаў”, якія спрабавалі аспрэчыць накладзеныя на іх Еўрапейскім саюзам санкцыі.
Творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб “Не загаснуць зоркі ў небе” у падтрымку беларускіх пісьменнікаў.
31 траўня свой юбілей адзначыла нобелеўская лаўрэатка, прэзідэнтка Беларускага ПЭНа 2019-2021 Святлана Алексіевіч.
“Кіберпартызаны” ўзламалі сайт хакейнага мінскага “Дынама” і апублікавалі там некралогі па лукашэнку.
63-гадовая беларуска з бел-чырвона-белым сцягам пакарыла 8500 метраў у Гімалаях — чацвёртую гару па вышыні ў свеце.
Салідарнасць без межаў: збор ініцыятывай BYSOL на летнія вакацыі для дзяцей палітвязняў цалкам завершаны.
У шаўтэры для бежанцаў з Украіны і Беларусі, у Варшаве, прайшло свята да Дня дзяцінства.
У цэнтры Прагі ўстанавілі памятны знак у гонар Францыска Скарыны.
Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку.
У Астраўцы Гродзенскай вобласці буслік пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе .
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!