Зьявіўся сайт зь вялікай калекцыяй фільмаў на беларускай мовеПраект «Кінакіпа» стварыў сайт kinakipa…

Зьявіўся сайт зь вялікай калекцыяй фільмаў на беларускай мове

Праект «Кінакіпа» стварыў сайт kinakipa.site, на якім зьбіраюць фільмы і сэрыялы па-беларуску: гэта збольшага замежныя фільмы зь беларускай агучкай або субтытрамі, але ёсьць і арыгінальныя беларускія стужкі. Агулам стужак на сайце больш за 700, зь іх больш за 40 — сэрыялы.

Сярод навінак — агучаныя па-беларуску сэрыялы «Апошнія з нас», «Дом цмока», «Вядзьмар», «Мандалорац», «Гамбіт каралевы», кінастужкі з субтытрамі: «Доктар Стрэндж у мультысусьвеце вар’яцтва» і «Тор: Каханьне і Гром». Ёсьць у калекцыі і добра вядомыя гледачам «Гары Потэр», «Глядыятар», «Матрыца», «Амэлі», «Інтэрстэлар», «Палёт над гняздом зязюлі» і шмат якія іншыя фільмы.