Сёння — Ноч расстраляных паэтаў. Жудасная старонка гісторыі краіны
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя беларускія дзеячы культуры, навукі, дзяржаўнага кіравання. Усяго — больш за сотню чалавек. У тым ліку і 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі.
«Ноч расстраляных паэтаў» раней праходзіла ў Мінску, у Курапатах – месцы масавага пахавання забітых у гады сталінскіх рэпрэсіяў. А перад гэтым людзі збіраліся ў ланцуг памяці на непасрэдным месцы масавага забойства — каля будынку КДБ.
Цяпер, вядома, правесці акцыю ў Мінску немагчыма, але яна праходзіць у розных гарадах свету. Існуе адмысловы сайт nochpaetau.com, на якім збіраецца інфармацыя пра мерапрыемствы.