Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў новы альбом “Акно”. У яго ўвайшлі 15 песень, напісаных на вершы белару…

Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў новы альбом “Акно”. У яго ўвайшлі 15 песень, напісаных на вершы беларускага паэта і перакладчыка Алеся Разанава.

Разанава не стала 2 гады таму. Ён шмат перакладаў на беларускую мову — з літоўскай, латышскай, грузінскай, чэшскай, англійскай, нямецкай. У прыватнасці, Разанаў пераклаў на беларускую камедыю Шэкспіра “Сон у летнюю ноч”.

А ягоная ўласная паэзія адрозніваецца цягай да эксперыментаў. Літаратурныя крытыкі называлі яго “жанратворцам”.