Нямецкая Евангелічная Царква падтрымала выпуск аудыёкнігі “Зэкамерон” Максіма Знака. Тэкст твора пра…

Вольны Захад інфа

Нямецкая Евангелічная Царква падтрымала выпуск аудыёкнігі “Зэкамерон” Максіма Знака. Тэкст твора прачытаў актор Б’ярнэ Мэдэль.

Епіскапка Петра Босэ-Хубер назвала “Зэкамерон” актам літаратурнага супраціву.

“Яго творчасць (Максіма Знака. — Рэд.) — гэта самаабарона. Яго тонкі гумар ёсць апошнім сродкам выратаваць сваю годнасць у бязвыхаднай сітуацыі зняволення”, — гаворыць Босэ-Хубер.

Раней у Германіі “Зэкамерон” ужо выходзіў у папяровай версіі — на прэзентацыі тэкст прачытала нобелеўскай лаўрэатка Герта Мюллер.