Нацыянальны гонар упрыгожвае не толькі нас і нашае жытло, але і святочныя сталы, за якімі мы збіраемся разам
Нішто так не збліжае людзей, як сумесная вячэра. Тое самае можна сказаць і пра нацыю: беларуская кухня дорыць нам магчымасць раздзяліць урачысты, рытуальны, геданістычны досвед, агульны для ўсіх беларусаў. І хай сабе мы любім спрачацца з мукой ці без, але вось такі сумесны быт і дае нам магчымасць не раз’ядноўвацца.
Хутка Новы год – нашае галоўнае геданістычнае свята. Калі вы думаеце, што аб’ядацца далікатэсамі ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня – гэта навязаная беларусам савецкая звычка, то вы не маеце рацыі. Нашыя продкі святкавалі Каляды два тыдні. І пачыналі ў ноч на 25 снежня з Поснай куцці, бо яшчэ трымаў пост. А вось на Новы год прыпадала Багатая куцця, калі можна было ні ў чым сябе не стрымліваць.
«Беларус любіць смачна паесці», – піша Караткевіч у нарысе «Зямля пад белымі крыламі». Савецкая ўніфікаваная кухня трохі падпсавала нам гастранамічны камертон, выкінуўшы з меню ўсё самае цікавае і аўтэнтычнае. Але нішто не замінае нам цяпер падтрымліваць вобраз сапраўдных гурманаў. Беларусам можна смела ганарыцца ўласнай кухняй: мы маем шмат трапных кулінарых знаходак!
Мы склалі сваё меню, як можа выглядаць святочная вячэра (рэцэпты па гіперспасылках):
• паўгускі,
• кішка,
• калдуны графа Тышкевіча,
• крупнік,
• аўсяны кісель,
• граматка.
Наша меню, зразумела, суб’ектыўнае, без папулярных дранікаў і мачанкі, таму дзяліцеся, якія адметныя нацыянальныя стравы вы збіраецеся гатаваць на Новы год.
Далучайцеся да нас і пішыце пад хэштэгам #гонарупрыгожвае, якія нацыянальныя стравы будуць упрыгожваць ваш стол! А потым можна і фотасправаздачы запосціць, бо фатаграфаваць ежу – яшчэ адна «традыцыйная» беларуская забаўка.
@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае