Франак Вячорка: «Справа пашырэння беларускай мовы – абавязак кожнага беларуса»
34 гады таму беларуская мова афіцыйна стала дзяржаўнай, а руская – набыла статус «мовы міжнацыянальных зносінаў». Але захаваць такі стан справаў праз паўзучую русіфікацыю не атрымалася. Як вынік, Беларусь сёння – адзіная краіна Усходняй Еўропы, дзе родная мова і культура не маюць адпаведнага грамадскага статусу. Наадварот, усё беларускае намагаюцца знішчыць: класікаў літаратуры рэжым аб’яўляе экстрэмістамі, скарачае школьныя гадзіны на вывучэнне роднай мовы, закрывае выдавецтвы і медыя, якія прасоўваюць нашу культуру.
У гадавіну, калі беларуская мова стала дзяржаўнай, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка заклікае беларусаў больш карыстацца родным словам:
«Нават цяпер, калі беларуская мова зноў знаходзіцца ў заняпадзе, а дзяржаўная палітыка спрабуе выціскаць яе з публічнага поля – беларуская мова ўсё роўна прарастае. Усё роўна прарываецца. І так было цягам апошніх дзесяцігоддзяў, нягледзячы на палітыку Лукашэнкі. Беларуская мова стала прыкметаю нашай нацыянальнай адметнасці і вылучала людзей з натоўпу.
Нам трэба карыстацца беларускай мовай кожны дзень. Вы можаце рабіць гэта са сваімі сябрамі, са сваякамі, пакідаць каментары ў інтэрнэце па-беларуску. Галоўнае – спрабаваць. Справа пашырэння беларускай мовы – абавязак кожнага беларуса».