• Валянтына Пашкевіч зрабіла прарыў у беларускай лексыкаграфіі і моўнай мэтодыцы. • Да яе вялікія дв…

Валянтына Пашкевіч зрабіла прарыў у беларускай лексыкаграфіі і моўнай мэтодыцы.

Да яе вялікія двумоўныя беларускія слоўнікі служылі толькі перакладу на расейскую ці з расейскай. Яна першай уклала вялікі Ангельска-беларускі слоўнік, прычым клясычным правапісам.

Яе навучальны курс беларускае мовы для носьбітаў ангельскай дасюль дапамагае беларусам на чужыне вывучаць мову сваіх продкаў.

(Заўвага: назву Byelorussian яна ўжыла ўсьлед за стандартам ААН 1970-х гадоў. У сваім слоўніку Валянтына Пашкевіч дае Belarusian / Belarusan.)