Захалодна, замоцны мароз… Гэтыя беларускія формы перадаюць, умоўна кажучы, маштаб нейкай якасьці. Пр…

Захалодна, замоцны мароз… Гэтыя беларускія формы перадаюць, умоўна кажучы, маштаб нейкай якасьці. Прычым эканомна, адным кароткім словам (іншым мовам трэба даўжэйшае, а то і два словы). Так, беларускае завялікі перакладаецца на расейскую двума словамі — „слишком большой“.