• Халява — нарматыўнае cлова беларускай літаратурнай мовы, яно пра дэталь зімовага абутку. • Але яго…

Халява — нарматыўнае cлова беларускай літаратурнай мовы, яно пра дэталь зімовага абутку.
Але яго прастамоўнае значэньне — ‘дарэмшчына, здабытая бяз працы і намаганьняў’ — нават пярэчыць беларускай мэнтальнасьці .
Магчыма, слова набыло гэтае значэньне, калі была важнай колеравая дыфэрэнцыяцыя, але не штаноў, а халяваў.
А ў расейскую мову яно трапіла праз крымінальны жаргон.
Памятайма, што ў беларускай мове ёсьць выраз з тым самым значэньнем — на дурнíцу.