У кожнай мовы свае законы. Так, назвы месцаў вырабу й продажу ядомага і/ці пітнога па-расейску часьц…

У кожнай мовы свае законы. Так, назвы месцаў вырабу й продажу ядомага і/ці пітнога па-расейску часьцей прыметнікавыя „столовая“, „молочная“, „рюмочная“… А ў беларускай мове тут назоўнікі, прычым часта на -ня: сталоўня ці сталоўка, малачарня, пітня… Выбіраючы назву для такога месца, зважайма на беларускую традыцыю.