У Варшаве ўзнагародзілі найлепшых перакладчыкаў 2023–2024 гадоў на фэстывалі беларускай кнігі

Вольны Захад інфа

На фэстывалі беларускай кнігі ў Варшаве ўзнагародзілі найлепшых перакладчыкаў 2023–2024 гадоў

https://smarturl.click/zd996

У Варшаве на фэстывалі інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» 22 лістапада адбылася цырымонія ўручэньня прэміі імя Карласа Шэрмана.

Частку імёнаў намінантаў і сябраў журы не агучвалі — дзеля іхнай бясьпекі.

Пераможцы — 2023
• Проза — Алена Пятровіч, пераклад з польскай: Станіслаў Ігнацы Віткевіч, «Ненасытнасьць».
• Паэзія — Андрэй Хадановіч, пераклад з украінскай: Сяргей Жадан, «Іншае імя любові».
• Дзіцячая кніга — Сярж Мядзьведзеў, пераклад з ангельскай: Фрэнк Баўм, «Чараўнік Краіны Оз».

Пераможцы — 2024
• Проза — Сяргей Шупа, пераклад зь літоўскай: Юргіс Кунчынас, «Туўла».
• Паэзія — Лявон Баршчэўскі, пераклад з старажытнагрэцкай: Гамэр, «Іліяда».
• Дзіцячая кніга — зашыфраваны ўдзельнік.

Прэмію для найлепшых перакладнікаў мастацкіх твораў на беларускую мову заснавалі ў 2016 годзе ў гонар выдатнага беларускага літаратурнага перакладніка Карласа Шэрмана.