Па-расейску „лестница“ — дзьве даволі розныя канструкцыі. А ў беларускай мове для іх асобныя словы: ◦ Драбíна (або драбíны) — прыстасова лазіць, гэта два брусы з папярочкамі. Драбінамі завуць і калёсы (воз) з такімі бартамі. ◦ Лесьвіца — плоскія прыступкі, каб падымацца і спускацца.
І па-ангельску Stairway to Heaven і Ladder to Heaven — зусім розныя творы. А вось як пісаў Колас пра незаслужаную кар’еру: „І пайшоў наш ураднік угору, як цыган па драбінах на неба“.
І складныя (рас. стремянка), і пажарныя — гэта ўсё драбіны.
Сынонім — лескі (або леска, ад лезьці). А дзіцячыя драбінкі для забаваў завем лáзілка.