Беларускія формулы этыкету для запрашэньня, гасьцяваньня, частаваньня — на выбар: і паважныя, і жартоўныя, і зьедлівыя.
• Сыгналаў для частаваньня маем на выбар: Смачнога! Сыць Божа! Смачна есьці!
• Ад госьця — камплімэнты гаспадыні: Гэткі боршчык зьясі й горшчык! Ой, ці зь перцам, ці ня зь перцам, абы з шчырым сэрцам! Гаспадыня, ці яшчэ нясі, ці фартухом трасі!
• Зважаем на дамаганьні нацыянальна сьведамага госьця: Дай сала хлеб даесьці! 🙂
• Паважаем высокую культуру гасьцей: Госьцікі, калі вам мала, каб вас парвала! 😉
• А госьці ў сваю чаргу дзякуюць: Дзякуй таму, хто еў і каму падавалі. І г. д. 😉