Нават аднакаранёвыя словы ў розных мовах могуць азначаць зусім рознае. Як словы дасужы і „досужий” у беларускай і расейскай літаратурных мовах. Пры гэтым пад ціскам расейскае мовы значэньне беларускага слова забываецца. І ў выніку бывае няпроста зразумець нашых клясыкаў:
— Ідзе, — крычаць,— вястун!.. І ўзьняўся нехта дужы, І кінуў кліч дасужы — Як помста, як пярун. (Янка Купала. Безназоўнае)