Хто апошні? Ці „крайні“?Галаўны боль знаўцаў культуры расейскае мовы — замена слова „последний“ на „…

Хто апошні? Ці „крайні“?

Галаўны боль знаўцаў культуры расейскае мовы — замена слова „последний“ на „крайний“. „Крайний раз“, „кто крайний“. Прычыны дзьве: забабон, нібыта пасьля „последнего“ нічога больш ня будзе, а таксама адмоўнае значэньне гэтага расейскага слова — ‘вельмі дрэнны’.
Але пераносіць у беларускую мову чужыя забабоны ня варта.