Як дзяржава паўплывала на стаўленне беларусак і беларусаў да гвалту?*Сумленныя людзі правялі дыскусі…

Як дзяржава паўплывала на стаўленне беларусак і беларусаў да гвалту?

*Сумленныя людзі правялі дыскусію, каб абмеркаваць, адкуль у Беларусі культ сілы і талерантнасць да гвалту. І як увогуле мы, беларускі і беларусы, ставімся да выкарыстання сілы? У дыскусіі паўдзельнічалі: Генадзь Коршунаў, Кацярына Раецкая, Тарас Тарналіцкі, Ксенія Малюкова і Вадзім Мажэйка, а таксама вы, нашыя падпісанткі ды падпісанты.

Зараз мы прапануем абмеркаваць (з сябрамі ці ў каментарах, калі для вас гэта бяспечна) некалькі думак з сустрэчы. Пра тое, якое стаўленне да гвалту выхоўвае ў людзях беларуская дзяржава і пра што сведчаць падзеі 2020 года і стаўленне беларусак і беларусаў да ўварвання Расіі ва Украіну.

А калі захочацца зазірнуць у тэму глябей, можна дадаткова паглядзець відэа *Сумленных людзей па тэме: https://youtu.be/rXGWDxjV6LY

Генадзь Коршунаў, сацыёлаг, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй: «Беларуская дзяржава вельмі шчыльна сачыла за тым, каб права на гвалт быў толькі ў яе. Зверху прасоўвалася інтэнцыя, што вы, беларусы, не здатныя на гвалт. Ваша роля — быць падначаленымі дзяржаве, якая можа, а часам і абавязаная выконваць гвалтоўныя дзеі супраць часткі беларускага грамадства».

Вадзім Мажэйка, палітычны аналітык: «Беларусы не считают, что решение конфликта силой — это хорошая идея. Это привело, например, к преимущественно мирному характеру протеста в 2020 году. Это проявление несогласия с культом силы. Не хотеть решать вопрос с применением грубой силы — это пример цивилизованности, того, к чему человечество стремится».

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі  #каштоўнасці