Мы дружна патрабуем па-расейску пісаць БЕЛАРУСЬ, не „Белоруссия“. Бо Закон ад 19 верасьня 1991 году …

Мы дружна патрабуем па-расейску пісаць БЕЛАРУСЬ, не „Белоруссия“. Бо Закон ад 19 верасьня 1991 году аб назьве дзяржавы вымагае перадаваць яе на іншых мовах блізка да беларускага арыгіналу.

А прыметнік і назва нацыянальнасьці?

Корань бел- у слове Беларусь даўно страціў пачатнае значэньне (яно толкам і не вядомае). Слова Беларусь цяпер — суцэльны корань, на часткі ня дзеліцца. А літара А ў корані слова не пярэчыць правілам расейскае мовы.

І ў прыметніку, і ў назьве нацыянальнасьці захоўваецца А: БЕЛАРУССКИЙ (каранёвая -С + суфікс -СК-), БЕЛАРУСЫ.

Артыкул тут https://www.svaboda.org/a/belarus-belarusskij/28059505.html