АЎГУСТОЎСКІ КАНАЛ
Гродзенская вобласць
Суднаходны канал, пабудаваны ў XIX стагоддзі, каб стварыць шлях ад Чорнага мора да Балтыйскага. Інжынерных збудаванняў, прадуманых так хітра, даўно, і якія захаваліся практычна ў першапачатковым выглядзе, усяго два – у Вялікабрытаніі і Швецыі. Даўжыня канала-101 км, 22 з іх на тэрыторыі Беларусі ў памежнай зоне. Шлюзы, разводныя масты, калоны – дзіўна, як усё зладжана працуе. Па канале можна пракаціцца на цеплаходцы “Нёман”, прагуляцца ўздоўж пешшу, схадзіць у музей канала, сплавіцца на байдарцы, паглядзець на ацалелую сядзібу ў Свяцку, створаную ў XVIII стагоддзі па праекце італьянскага архітэктара Джузэпэ дэ Сака. Спадзяемся, што ў хуткім часе, можна будзе праплыць на ўтульным плыце ці лодке аж да самага Аўгустава без візаў і перашкод!
#МоўнаяСерада