Напісаў у сваім тэлеграм-канале t.me/lebiadok/53 пра замову Аператыўна-аналітычным цэнтрам распрацоўкі комплексу распазнавання маўленчай інфармацыі для аўтаматызаванай яе трансфармацыі ў тэкставую, пры чым не менш за 50 тысяч аўдыёфайлаў (чытай – тэлефонных размоў) у суткі, і падрыхтоўкі справаздач у рэжыме рэальнага часу. На мой погляд, ён патрэбны для выканання асноўнай функцыі ААЦ – кантроль вертыкалі ўлады, у дадзеным выпадку ўсіх іх размоў па каналах камунікацый, даступных ААЦ для дэкадавання ў рэжыме рэальнага часу. Але можа выкарыстоўвацца і для кантролю іншых грамадзян і структур – ад Васі да Міністэрства абароны.
Што характэрна – комплекс прызначаны для пераўтварэння акустычнай інфармацыі, якая змяшчае перамовы ад розных дыктараў на рускай мове, павінен выкарыстоўваць лінгвістычныя алгарытмы з улікам асаблівасцей рускай мовы: фанетыка, марфалогія, правілы вымаўлення.
Так што прадстаўнікам вертыкалі і іншым грамадзянам рэкамендую размаўляць па тэлефоне толькі па-беларуску, тады змест вашай размовы ў выглядзе аператыўнай зводкі не трапіць на чыйсьці стол, па меншай меры ў рэжыме ан-лайн.
2019 г.