Выйшла калядная казка, натхненне для якой аўтарка знайшла ў змрочнай беларускай рэчаіснасці.
«Казку пра тое, як Святога Міколу забаранялі» пісьменніца Наталка Харытанюк задумала ў верасні 2021 года, а ўжо напрыканцы снежня ў польскім выдавецтве KEW (Калегіюм Еўропы Усходняй, Уроцлаў) выйшла яе электронная версія адразу на трох мовах (па-беларуску, па-ўкраінску і па-ангельску). Ілюстрацыі для выдання намалявала Лізавета Ганчарова.
Памятаеце, летась напярэдадні Калядаў на марафон Санта Клаўсаў спусцілі АМАП, і некаторых Сантаў тады затрымалі? А потым і ўвогуле касцюмы Дзеда Мароза забаранілі – за спалучэнне белага і чырвонага колераў.
У казцы людзі ў чорным таксама палююць на Святых Міколаў, але аднойчы трапляюць на самага сапраўднага Святога Міколу. І тады пачынаецца змаганне! Але тут мы спынімся, каб без спойлераў! Лепш пачытайце і ўсё даведайцеся самі. Акурат мароз за акном і зіма сёлета такая казачна-прыгожая.
Набыць кнігу