24 чэрвеня 1900 – нарадзіўся Кузьма Чорны, беларускі празаік, драматург, публіцыст; стваральнік беларускай сацыяльна-псыхалягічнай і інтэлектуальна-філязофскай прозы.
© «Мяне саджалі на кол, білі вялікім жалезным ключом па галаве і палівалі зьбітае месца халоднай вадой, паднімалі і кідалі на рэйку, білі паленам па голым жываце, устаўлялі ў вуха папяровыя трубкі і раўлі ў іх на ўсё горла, уганялі ў камэру з пацукамі…»
Так апісвае Кузьма Чорны ў дзёньніку свой арышт. Такое сабе прафіляктычнае мерапрыемства: нагадаць вінціку, хто ён, падправіць разьбу. Аглушыць, паралізаваць, зрабіць невыноснае выносным, пакінуць у галаве звонкую, балючую цішыню, у якую можна будзе, як раяль у пусты пакой, засунуць любую будучыню.
Ніхто не пражыве твайго жыцьця за цябе. Ні Дастаеўскі, ні бог, ні бацькі, ні сябры, ні дзяржава, ні «немцы», ні родныя табе людзі.
«Кожная дарога куды-небудзь вядзе, але ты выбірай тую, якая не вядзе ў прорву». Але як? Героі «Пошукаў будучыні» лічылі, што жывуць убаку ад гісторыі. І, здаецца, яны мелі на гэта падставы. Каму патрэбныя нейкія богам забытыя Сумлічы? Але ўвесь гэты раман — гісторыя таго, як яны прачынаюцца і разумеюць, што насамрэч месца іхнага жыхарства: Вялікае Скрыжаваньне.
Слухайце аўдыёкнігу — ПОШУКІ БУДУЧЫНІ
Тут перакрыжоўваюцца шляхі з Усходу на Захад, з Поўначы на Поўдзень, хрысьціянства і паганства, тут сустракаюцца прычасьце буйвала і прычасьце ягняці, тут пуп зямлі, парослы зямлёй і тым, што рoдзіцца на зямлі, нібы невынішчальным валосьсем. І больш за тое: жудасна усьведамляць ім, што дзе б яны ні былі, Вялікае Скрыжаваньне застанецца зь імі.
Гамбурскі рахунак А.Бахарэвіч – Дзе канчаецца прорва
Кузьма Чорны – вялікі раманіст, які за два гады мог напісаць тры раманы, згубіць рукапісы і стаічна ўзяцца за новую працу. Равеснік ХХ стагоддзя, у 18 ён перажыў Першую сусветную вайну, у 38 – хвалю крывавых рэпрэсій, а ў 41 год сустрэў Другую сусветную. І ўсё гэта паспеў занатаваць. Зрабіць мастацтвам.
Haroshak – Кузьма Чорны