КРАІНА ПАД ШЭРЫМ НЕБАМКожны, хто задумваецца пра сэнс свайго існавання, хоць раз у жыцці задаецца пы…

КРАІНА ПАД ШЭРЫМ НЕБАМ
Кожны, хто задумваецца пра сэнс свайго існавання, хоць раз у жыцці задаецца пытаннем, што азначаюць месца і час яго нараджэння? Які сэнс мае тое, што мы нарадзіліся менавіта зараз і менавіта тут?

Тут, “у краіне бульбы, калгасаў і чорнага хлеба”.

Нам, нібы па жэрабі, выпалі і гэтая сям’я, і гэтая краіна, і гэты горад, і гэтае неба – шэрае, нізкае, непрагляднае да адчаю.

Мяркуецца, што мы іх палюбім. І напраўду, мы прасякліся з імі самай глыбокай любоўю, ды такой, што не дае заставацца ў баку, калі здзяйсняюцца несправядлівасці, такой, што ты выходзіш на вуліцы, крочыш поплеч з сябрамі, падтрымліваеш пакрыўджаных і, бязь роздуму ахвяруеш сабой, толькі б спыніць гэта, толькі б над любай краінай, над намі узыйшло сонца.

Мы ня ведаем, як будзе далей, чым усё скончыцца, і на што яшчэ мы здольныя. Але мінулы год паказаў, што здольныя мы шмат на што, і мы не спыніліся.

Нават, з’ехаўшы за мяжу, немагчыма забыцца на краіну пад шэрым небам, як немагчыма кінуць сваю барацьбу, бо мы да болю любім гэты гаротны лапік зямлі і жадаем, каб мы, нашы дзеці і ўнукі жылі тут і жылі шчасліва.

І мы ведаем “што паслязаўтра на нашых калгасных палетках замест пустазелля і палыну ўзыйдуць белыя і чырвоныя кветкі”.

Спынім лукашызм разам!

Разам Пераможам

Жыве Беларусь

@menskrazam_info
Менск Разам | Media