Беларускі моўны этыкет: запрашэньне, гасьцяваньне, частаваньне (мо сёньня ўвечары каму спатрэбіцца)
Пратакольна абменьваемся ветлівымі рэплікамі: — Ці жыў, ці дуж? — Нічога, дзякуй Богу. Сыгналаў для частаваньня маем на выбар: Смачнога! Сыць Божа! Смачна есьці! Для нацыянальна сьведамага госьця: Бяз сала куса няма жыцьця ў беларуса! Паважаем высокую культуру гасьцей: Госьцікі, калі вам мала, каб вас парвала! А госьці ў сваю чаргу дзякуюць: Дзякуй таму, хто еў і каму падавалі. І г. д.