Таму сёння аргумэнтам прыводзім выказванне вядомага мовазнаўцы Вінцука Вячоркі:
“Пісалі пра гэта і Анатоль Клышка, і Юрась Бушлякоў, і Пётра Садоўскі: „Цяперашняя мова для мяне стала нейкая “шурпатая”, чужая. Раней па-беларуску жадалі заўсёды добрага дня і вечара.
Мы былі, як французы: добрай раніцай не віталі. Казалі “добры дзень”, “давалі дабрыдзень”, пад канец дня віталіся “добры вечар”. Адыходзячы казалі “дабранач”.
Гэтую “добрую раніцу” мы ўзялі з савецкага расійскага радыё, калі штораніцы пругкі і бадзёры жаночы голас пачынаў дзень савецкага чалавека словамі: “Доброе утро, товарищи! Начинаем утреннюю гимнастику … Раз-два, раз –два…“
Гістарычна гэты зварот у нас ня мае грунту. Ён прыйшоў як калька зь іншых моваў (хутчэй за ўсё з расейскай літаратурнай).
Наагул традыцыйным культурам асобны ранішні зварот не ўласьцівы: раніца як асобная пара не вылучаецца, адразу пачынаецца працоўны дзень. У запісах 1920-х гадоў, скажам, у Касьцюковіцкім раёне („Наш Край“, 1928, № 6–7) дабры́дзень азначае менавіта „доброго утра“ па-расейску.
У Фэдэроўскага такога звароту няма. У зборніку „Выслоўі“ сэрыі „Беларуская народная творчасьць“ вітаньне „Добрай раніцы“ пазначана, але без пашпартызацыі. Укладальнік тому М. Грынблат падае „Добрага ранку“ як запісанае ім самім у Карэліцкім раёне, іншых спасылак няма.
Маем гняздо кампазытных вітаньняў/зычэньняў, дзе націск на другім складзе: дабры́дзень, дабры́вечар, дабрáнач. З словам раніца падобных словаў зь перасунутым націскам няма.
Формулу „Добрай раніцы“ моцна ўкараніла ў масавай сьвядомасьці тэлевізія. Маю на ўвазе праграму “Добрай раніцы, Беларусь”.
Таму адмыслова змагацца з гэтай вітальнай формулай ня трэба (тое самае казаў і Юрась Бушлякоў).
Але варта ведаць, што яна не народнага паходжаньня, новая і крыху штучная.”
Ну вось вам усё абгрунтавана і распавялі.
Але дададзім ад сябе: калі вы павітаецеся ніхто вас папікаць ня будзе – зрабіце так, каб гэтая раніца стала для вас сапраўды добрай.
P.S. Прыводзім спасылку на артыкул Ю.Бушлякова, пра каторы ўзгадвае мовазнаўца.