Чулі калі-небудзь пра Дзень вожыка? Зараз ён больш вядомы як Дзень сурка. Яго адзначаюць 2 лютага ў …

Чулі калі-небудзь пра Дзень вожыка? Зараз ён больш вядомы як Дзень сурка.

Яго адзначаюць 2 лютага ў ЗША i Канадзе. У гэты дзень звярка будзяць ад спячкі, каб па ягоных паводзінах вызначыць, калі прыйдзе вясна. Калі дзень пахмурны, і сурок ня бачыць уласнага ценю, то ён спакойна выходзіць са сваёй норкі. Гэта азначае, што зіме хутка канец. А калі жывёлінка палохаецца свайго ценю і хаваецца назад, то цяпла давядзецца чакаць доўга.

Такім спосабам вызначэння часу наступлення вясны карысталіся яшчэ старажытныя рымляне, а пазней перасяленцы прывезлі гэтую традыцыю і ў Новы Свет.

У Еўропе прадказальнікам вясны быў вожык. Але ён ня водзіцца на амерыканскіх кантынентах, таму давялося падабраць замену з мясцовай фаўны. Гэтак Дзень вожыка зрабіўся Днём сурка.

Сцяпан адзначае Дзень вожыка рассыланнем віншаванак — павіншуйце Сцёпу таксама!

А нядаўна на волю дайшла прыгожая казка, якую Сцяпан напісаў у СІЗА. Казка пра вясну, любоў — і, вядома, вожыкаў, бо “бяз іх аніяк”

@menskrazam_info