“Некаторыя музычныя тэрміны па-беларуску прыходзіцца вынаходзіць, здзяйсняючы мазгавы штурм разам з …

“Некаторыя музычныя тэрміны па-беларуску прыходзіцца вынаходзіць, здзяйсняючы мазгавы штурм разам з калегамі і падпісантамі ў сацсетках”.

Настаўнік музыкі з Мінска Ягор Цюкін ужо цягам года вядзе свае заняткі выключна па-беларуску.

За гэты час ён паспеў завесці свой youtube-канал з парадамі, прафесійную старонку ў instagram і паставіць для сябе мэту выдаць беларускамоўныя метадычныя дапаможнікі па музыцы.

Ягор распавёў нам, як пераходзіў на беларускую мову ў працы, рэакцыю бацькоў сваіх вучняў і складанасці абыходжання з прафесійнымі тэрмінамі.

Чытаць