Больш не памяркоўныяПадчас прэзентацыі вынікаў маштабнага даследавання па тэме беларускай нацыянальн…

Больш не памяркоўныя

Падчас прэзентацыі вынікаў маштабнага даследавання па тэме беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, якая адбылася 11 лютага, незалежныя сацыёлагі расказалі, як змянілiся беларусы з 2020-га.

– Ідэнтычнасць беларусаў стала менш лакальнай. Усё больш людзей мысляць у маштабах краіны, а не свайго рэгіёна.

– Вобраз беларусаў стаў больш пазітыўны для саміх беларусаў. Разбураецца стэрэатып «памяркоўнасці» беларусаў. Беларусы часцей усведамляюць сваю годнасць.

Гэта адбылося за кошт: надлому стэрэатыпу аб слабасці і баязлівасці беларусаў, успрымання беларусау‌ як больш добрых і спагадлівых, аддзялення беларусау‌ ад навязанага дзяржаваи‌ стэрэатыпу аб «моцным гаспадары» ў бок цывілізаваных каштоу‌насцяу‌ (незалежнасці, прагрэсіу‌насці, талерантнасці).

– Беларуская мова застаецца важным сімвалам, але не інструментам камунікацыі. Толькі 32% беларусаў лічаць беларускую мову роднай, а штодзённа карыстаецца 3%. Варта адзначыць, што даследчыкі не лічаць гэта дужа крытычным паказнікам, бо такая сітуацыя склалася ва ўмовах ігнаравання моўнага пытання з боку дзяржавы.

– Быць беларусам — гэта не толькі пра агульнае месца нараджэння. Гэта пра супольнасць, адметнасць ды правы. Як спяваецца ў вядомай песні, «быць беларусам — людзьмі звацца». Беларусаў больш яднаюць нацыянальныя інтарэсы, а не адзіная мова і культура. Мы ўсё часцей усведамляем сябе грамадзянскай нацыяй, а не толькі этнічнай супольнасцю.

– Нават пасля сканчэння перыяду вострага грамадзянскага канфлікту давядзецца вельмі доўга працаваць над «ачышчэннем» іміджу традыцыйнай журналістыкі (газеты, радыё, тэлебачанне). Для беларусаў традыцыйныя СМІ асацыятыўна ўспрымаюцца як дзяржаўныя. Пераход да ўспрыняцця традыцыйнай журналістыкі як якаснай будзе адбывацца надзвычай доўга.

Прэзентацыю правялі сацыёлагі Філіп Біканаў і Генадзь Коршунаў, аналітык Леся Руднік.

Крыніца: Новы час

«Больш не памяркоўныя». Сацыёлагі презентавалі даследаванне па нацыянальнай ідэнтычнасці

Падчас прэзентацыі вынікаў маштабнага даследавання па тэме беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, якая адбылася 11 лютага, незалежныя сацыёлагі расказалі, як змянілася беларусы з 2020-га.