Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

​​Даць народу гісторыю «Я не разумеў, чаму людзі кпяць зь беларускага. Я гатоў быў з усімі сварыцца,…

*

​​Даць народу гісторыю

«Я не разумеў, чаму людзі кпяць зь беларускага. Я гатоў быў з усімі сварыцца, біцца. Дома, прыехаўшы, я сказаў, што гаварыць па-расейску ня буду. На мяне пачалі сварыцца, я ўпёрся».

14 лютага 1906 году нарадзіўся Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф, аўтар навуковых працаў па гісторыі Беларусі часоў ВКЛ. У сваіх працах спадар Улашчык актыўна супрацьстаяў шавіністычным расейскай і польскай канцэпцыям беларускае гісторыі, даводзячы самастойнасьць Беларусі як гістарычнага суб’екта.

Мікалай Улашчык стаў ахвярай па справе так званага Зьвязу вызваленьня Беларусі: у 1930 годзе ён быў арыштаваны й за працу ў галіне беларускага краязнаўства сасланы ў Вяцкую вобласьць. Пасьля гэтага яму было забаронена працаваць у Беларусі, і ён асеў у Маскве, працягваючы сваю справу.
Адной з самых грунтоўных прац Мікалая Ўлашчыка стала кніга «Даць народу гісторыю. Успаміны, лісты».

«Але ж папрывыкалі: як што якое, дык скрозь ад Пятра І ці ад Кацярыны. Так ім, бачыце, цары чужыя засланілі сваю гісторыю. Нейкі цікаўны напісаў у газэту „Вячэрні Менск“: калі ў Беларусі пачалі ўпарадкоўваць лясную гаспадарку? І што, думаеце, адказалі? — „Прі Петре І“. Вось вам і гісторыя. А ёсьць дакладная дата апісаньня лясоў Вялікага Княства Літоўскага — 1559 год».

Асноўны твор у кнізе — «Віцкаўшчына. Ад маленства да юнацтва». Праз жыцьцё сям’і Ўлашчыкаў, роднай вёскі, гісторык імкнуўся адлюстраваць лад жыцьця беларусаў у першай палове ХХ стагодзьдзя. Зафіксаваць: чым стала Першая сусьветная вайна. Бежанства. Прыход бальшавікоў, немцаў, палякаў. Якой была царская армія. Як стала нараджацца нацыянальная сьвядомасьць. Як ён сам пачаў рабіцца беларусам зь непаўнацэннага рускага былой царскай імпэрыі.

Спадар Улашчык расказвае аб тым, сьведкам чаго быў. Але для афіцыёзу БССР няма «галоўнага»: калгасных дзеяў цяперашняга часу. Цікавым было толькі іншае: крэпасьць-герой у Берасьці, партызанскі рух, апэрацыя «Багратыён», калгасы, пабудова камунізму, няхай і на паперы. Альбо рэвалюцыя, клясавая барацьба, раскулачваньне.

«Наколькі я ведаю фальклёр беларускі, там царэвіч і цар выступаюць надта рэдка. У расейскіх абагаўленьне цара й царэвіча — норма. У нас цароў не было і, адпаведна, пакланеньня не было».

Больш, бадай, ня знойдзеш такога каштоўнага матэрыялу, які пакінуў Улашчык: мы ня ведаем такіх падрабязнасьцяў пра народнае жыцьцё ў іншых мясьцінах, як на Віцкаўшчыне.

Цікавы артыкул па успамінах Сяргея Астраўцова можна прачытаць тут. А па спасылцы – цікавыя факты з жыцьця Мікалая Ўлашчыка.

#мова #supermova #героі #гісторыя #улашчык