ШЫБОЛЕТ — МОЎНАЯ ЗБРОЯ, ЯКОЙ ТЫСЯЧЫ ГАДОЎСучаснае значэньне слова шыболет (або шыбалет) — „моўны пар…

ШЫБОЛЕТ — МОЎНАЯ ЗБРОЯ, ЯКОЙ ТЫСЯЧЫ ГАДОЎ

Сучаснае значэньне слова шыболет (або шыбалет) — „моўны пароль“. А стаіць за ім біблійная гісторыя часоў вайны юдэйскіх плямёнаў.

Па-габрэйску שִׁבֹּלֶת‎ [шібболет] азначае ‘колас’. Літару „шын“ эфраіміты вымаўлялі блізка да с (сібболет), што і дазволіла гілеадытам, якія выставілі блёк-пост каля броду церазь Ярдан, лёгка ідэнтыфікаваць ворагаў, загадаўшы ім:
— Скажы „шыболет“!

Беларуская мова — найлепшы спосаб распазнаваньня „свой — чужы“, бо нават тыя беларусы, якія не карыстаюцца беларускаю моваю штодня, пасіўна ёю валодаюць. А чужакі — не.

Ёсьць шыболет— прыклад дасканалага натуральнага валоданьня беларускай фанэтыкай:
— Скажы „дзьвюма“!
(форма жаночага роду: напрыклад, дзьвюма сёстрамі).

Апошнім часам пашырыўся прасьцейшы шыболет — на цьвёрдыя шыпячыя: Шчучыншчына. А слоўныя шыболеты — гэта назвы беларускіх месяцаў (працягніце: студзень-люты…), у канкрэтных гарадах — неафіцыйныя назвы раёнаў; на варожых мапах іх няма.