Фатограф Аляксандр Зяньковіч летась з’ехаў з Беларусі, падарожнічаў, а потым скіраваўся ва Украіну
Пабыў у Кіеве, завітаў у Адэсу. Тут яго і застала вайна. Ён валанцёрыць і робіць атмасферныя фота. Пра сваё жыццё Аляксандр распавёў @novychas
Пры размове з мясцовымі адразу кажу, што я беларус. Калі чалавек змяняецца ў твары, мне становіцца нават цікавей, хочацца даведацца, чаму ён так ставіцца да нас. Але ў мяне быў толькі адзін такі выпадак. Мае адносіны з мясцовымі нармальныя, часам людзі захапляюцца тым, што я мог бы з’ехаць, але застаюся
Наўрад ці ўкраінцы ўспрымаюць нас як акупантаў. Яны бачаць розніцу паміж народам і ўладай. Большасць сачыла за тым, што адбывалася ў нас у 2020. Тут ведаюць слова «ябацька»
У мяне няма пачуцця вінаватасці за тое, што я беларус, я ганаруся гэтым. Са слязьмі глядзеў відэа з выбарчых участкаў падчас рэферэндума, на людзей, якія скандавалі «Не вайне!», а ўвечары выйшлі на вуліцы. Я ведаю кошт гэтаму выхаду, я сядзеў у вязніцах і разумею, што адчуваюць людзі у Беларусі